Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 26 апр. – С. 24.
“Красавіцкі настрой душы”. Пад такой назвай у зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да 23-годдзя з дня заснавання народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч узгадала, як наваполацкія “крылаўцы” рабілі першыя крокі, адзначыла дасягненніі і пазнаёміла гледачоў з багатай творчай спадчынай калектыву.
Лірычны настрой у зале стваралі таленавітыя наваполацкія пісьменнікі і барды Ірына Вашчанка, Ларыса Гілясева, Сяргей Гоманаў, Фенія Грынёва, Міхаіл Зудзілаў, Іна Мароз, Дзмітрый Маскаленка, Уладзімір Хвашчэўскі. Гучалі вясеннія п’есы ў аўтарскім выкананні Валянціны Пакрапіўнай.
У свеце “Дзівсоных гісторый Шалі і Полі”. З героямі аднаіменнай казкі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашай зямлячкі Лідзіі Піскун на бягучым тыдні пазнаёміліся навучэнцы сярэдняй школы №12. Кніга стала лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
У сваіх творах аўтар распавядае пра прыгажосць прыроды роднага краю, вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак дабрыні, любові, спагадлівасці, правільным учынкам. Падчас сустрэчы ў бібліятэцы імя У.Караткевіча юныя новапалачане атрымалі ўнікальную магчымасць прымерыць на сябе ролі галоўных дзеючых асоб прыгодніцкага апавадяння Лідзіі Рыгораўны “Чужы арэшак”.
