Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –29 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).
Народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада парадаваў гараджан творчымі сустрэчамі.
У сярэдзіне лістапада адбылася вечарына “Я ўсё жыццё жыву ў палоне яшчэ не зведаных дарог…”, прымеркаваная да 87-годдзя знакамітай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Талкачовай. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч зрабіла агляд-падарожжа па кніжных выданнях пісьменніцы, а прадстаўнікі аб’яднання дэкламавалі і спявалі найбольш упадабаныя творы Тамары Іванаўны. Дарэчы, галоўная гераіня сустрэчы з’яўляецца аўтарам гімна “крылаўцаў”.
А напрыканцы восені ва ўтульнай зале мастацтваў бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў канцэрт, прысвечаны Году якасці. На працягу мерапрыемства гучалі вершы, песні, рамансы. Перад глядацкай аўдыторыяй выступілі Ганна Аляскерава, Наталля Арцёменка, Ірына Вашчанка, Фенія Грынёва, Людміла Мяхедка, Андрэй Шнітко, Алена Штукіна, Юлія Эртман.
