Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –8 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага стане пляцоўкай для правядзення міжнароднай юбілейнай геаграфічнай дыктоўкі, якая пройдзе 16 лістапада.
Гэта штогадовая асветніцкая акцыя. За час свайго існавання яна ператварылася ў па-сапраўднаму глабальную з’яву, якая збірае больш за тры мільёны чалавек з усіх кантынентаў. Яе ўдзельнікі – людзі розных узростаў і прафесій, аб’яднаныя агульнай любоўю да геаграфіі і жаданнем пашырыць свой кругагляд.
Заяўкі на правядзенне акцыі ўжо паступілі з 84 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і 24 замежных краін, сярод якіх Беларусь, Аўстрыя, Венесуэла, В’етнам, Егіпет, Індыя, Кітай, Мексіка, Тайланд, Францыя. Прыняць у ёй удзел могуць і новапалачане. Падрабязная інфармацыя – на сайце dictant.rqo.ru. Рыхтавацца да дыктоўкі можна не выходзячы з дома. Дэманстрацыйная версія ўжо размешчана на сайце Рускага геаграфічнага таварыства.
