Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –1 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).
Наваполацкая паэтка, удзельніца народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Іна Саламаха заваявала галоўную ўзнагароду прэстыжнага фестывалю “Віцебскі лістапад”.
Таленавітых аўтараў з розных гарадоў Беларусі і замежжа ў канцэртнай зале “Віцебск” сабраў XXXVIII Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў. Удзел у ім прынялі новапалачанкі Іна Саламаха і Алена Штукіна. Абедзе былі адзначаны дыпломамі фіналістаў.
Аднак сапраўдная перамога чакала “крылаўцаў” у намінацыі “Паэзія. Аўтарскі твор”. Пранікнёныя вершы Іны Васільеўны пакарылі журы, якое складалася з вядомых паэтаў, крытыкаў і дзеячоў культуры. На гала-канцэрце фестывалю новапалачанцы былі ўручаны дыплом лаўрэата І ступені і галоўны прыз – спецыяльная прэмія “Прызнанне”, якая прысуджаецца за выдатны ўклад у развіццё паэтычнага мастацтва і высокі прафесіяналізм.
