Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2024. – 5 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
У межах святкавання 66-годдзя горада ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў ХVІІ канцэрт-марафон “Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк”.
Галоўнымі героямі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі члены народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”. Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч прадставіла гасцям кніжную выставу пра гісторыю Наваполацка, а ўдзельніца гурта “Эстрадны вакал” палітэхнічнага каледжа Ганна Цапкіна (кіраўнік Алена Штукіна) прачытала творы паэтаў-першабудаўнікоў Міхаіла Блізнеца і Юрася Касцюка.
Валянціна Пакрапіўная парадавала публіку вершам Ніны Дзянісавай “Я славлю жизнь”, а Аляксандр Ігонін – калектыўным сачыненнем “Счастье садовода”. Свае лірычныя радкі прысутным прысвяціла Наталля Арцёменка.
Галіна Сташкевіч прадэкламавала аўтарскі твор “Песня Дзвіны” і верш “Мой город над Двиной” Міхаила Зудзілава – барда, які ўпрыгожыў канцэрт сваіми песнямі “Первая палатка”, “Баллада о Новополоцке”, “В городе моей вечер”. Фінальным нумарам марафона стала кампазіцыя “Крыніца майго натхнення” ў выкананні Іны Мароз.
