Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 31 мая. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).
Казачная “Бібліяноч” напрыканцы мая разгарнула свае абдымкі для юных новапалачан і іх бацькоў. Мерапрыемства прайшло ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Сустракаў хлопчыкаў і дзяўчынак любімы персанаж шматлікіх пакаленняў Чабурашка, які стаў галоўнай зоркай вечара. Сфатагравацца з вушастым любіцелем апельсінаў імкнуліся ўсе прысутныя.
Для гасцей былі арганізаваны розныя пляцоўкі, дзе кожны мог знайсці цікавую забаву, пабываць на творчых майстар-класах, літаратурных гульнях, віктарынах, квэстах, зрабіць эфектны аквагрым і добры фотоздымак у казачных зонах.
Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных сталі падарункі самым актыўным удзельнікам мерапрыемства ад партнёра свята – Прастаўніцтва Россупрацоўніцтва – Рускі дом у Мінску.
