Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. - 28 апреля. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Вось ужо 20 год дзеці і дарослыя з задавальненнем чытаюць серыю кніг Джоан Роўлінг “Гары Потар”. Стаць удзельнікам незабыўных прыгод знакамітага чараўніка навапалачанам прапанавалі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада.
21 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў вечар “Сусвет чароўных навук”. Разам з кніжнымі персанажамі юныя навапалачане і іх бацькі прагуляліся па казачнай вёсцы, наведалі школу вядзьмарства і чараўніцтва, ВООК-лабірынт “Па слядах Гары Потэра”, турнір “Трох чараўнікоў”, узялі ўрокі зёлкаварэння, травалогіі, трансфігурацыі, левітацыі, пачаставаліся ў пабе “Тры мятлы” і сталі удзельнікамі квэсту “Тайны пакой”. А самыя спрытныя і смелыя смаглі паспрабаваць свае сілы ў любімай гульні Гары Потэра – квідзіч.
Паўсюль гасцей чакалі містычныя кнігі, віктарыны і шмат іншых сюрпрызаў.
