Название: Сустрэча
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 7 апр. – С. 16. – (PRO-культура).
У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 190-годдзю знакамітага на ўвесь свет рамана Аляксандра Пушкіна “Яўгеній Анегін”.
Арганізатарам выступіла народнае літаб’яднанне “Крылы” пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч. Напачатку мерапрыемства быў прадстаўлены фільм-опера Пятра Чайкоўскага. Затым наваполацкія літаратары дэкламавалі і спявалі найбольш упадабаныя радкі “сонца рускай паэзіі” у арыгінале, а таксама чыталі ўрыўкі з рамана на беларускай мове ў перакладзе Аркадзя Куляшова. Сустрэча падарыла гасцям шмат добрых уражанняў.
Сябра калектыва – заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Уладзімір Геноў – прадставіў унікальную калекцыю “Яўгенія Анегіна” ў розных выданнях і на некалькіх мовах свету.
