ru Russian be Belarusian

PRO-КУЛЬТУРА

27 Mar,2017
блог собакифонари охота

Название: PRO-КУЛЬТУРА

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 24 марта. - С. 16.

 

Бібліятэка імя С. Маршака

     145-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі былі прысвечаны гадзіны мастацтва “Зачараваны прыродай”, якія прайшлі ў бібліятэцы для вучняў 6-х класаў гімназіі №1 і СШ №4. Ураджэнец вёскі Крынкі Магілёўскай вобласці Вітольд Каэтанавіч увайшоў у гісторыю як тонкі і паэтычны пейзажыст, адзін са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажа.

     На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з асноўнымі вехамі творчасці мастака, а таксама з карцінамі, якія Вітольд Каэтанавіч напісаў у свой апошні прыезд на радзіму ў 1947 годзе.

 

Бібліятэка імя У. Караткевіча

     Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь тут прайшла гадзіна права “Закон, па якім мы жывём”. На прыкладзе казак, займальных віктарын і гульняў бібліятэкары дапамаглі юным гасцям – вучням 5-га класа СШ №12 разабрацца ў правах і абавязках грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 

Прочитано 668 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИДостояние народа