Название: Прэзентацыя кнігі
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 13 мая. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася прэзентацыя новай кнігі аўтара з Санкт-Пецярбурга Генадзя Антонава “Пушкін і вайна”.
Генадзь Мікалаевіч – контр-адмірал запаса, доктар тэхнічных навук, вядомы спецыяліст у галіне ракетнай зброі атамных падводных лодак. За гады навуковай дзейнасці стаў аўтарам некалькіх ваенна-тэарэтычных прац, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Творчасцю знакамітага рускага паэта Пушкіна захапіўся яшчэ ў маладосці. З гадамі цікавасць перарасла ў прадмет глыбокага вывучэння, і Генадзь Антонаў пачаў даследаваць лёс пісьменніка. Вынікам стала выданне чатырох кніг пра Аляксандра Сяргеевіча. “Пушкін і вайна” – пятая.“ У яе аснове – часопісны варыянт публікацыі дакладу Мікалая Раеўскага 1937 года, які я знайшоў у рукапісным аддзеле Пушкінскага дома. Да яго мной падрыхтаваны навуковыя каментарыі, а таксама разгорнутая прадмова і ўласнае эсэ-роздум пра вайну”, – адзначае расійскі літаратар.
Напрыканцы прэзентацыі госць з Санкт-Пецярбургу падараваў бібліятэцы экзэмпляр сваёй кнігі, які зойме ганаровае месца ў музейнай комнаце памяці Аляксандра Сяргеевіча чацвёртага філіяла цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка.
