ru Russian be Belarusian

Тыдзень кнігі

12 Apr,2022
блог собакифонари охота

Название: Тыдзень кнігі

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 апр. – С. 16. – (PRO-культура).

 

У бібліятэках горада веснавыя вакацыі школьнікаў прайшлі пад знакам Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

Цэнтрам цікавых сустрэч стала бібліятэка імя У.Маякоўскага, супрацоўнікі якой падрыхтавалі шэраг займальных мерапрыемстваў у рамках праекта “Канікулы ў бібліятэцы”.

У канцы сакавіка філіял №6 імя У.Караткевіча арганізаваў для вучняў малодшых класаў сярэдніх школ №12 і №14 брэнд-шоу “Калі вы запытаеце, я вам раскажу”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка Карнея Чукоўскага, што прыдумаў Муху-Цакатуху, Бармалея і іншых персанажаў. Удзельнікам гульні трэба было адгадаць загадкі, праявіць кемлівасць у конкурсах. Акунуцца ў вясёлы свет вершаў і казак Карнея Іванавіча прапанавалі і ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Госці мерапрыемства – вучні СШ №2 – успаміналі ўрыўкі любімых казак, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і гулялі з доктарам Айбалітам.

4 красавіка з нагоды дня нараджэння знакамітага на ўвесь свет датчаніна Ганса Хрысціяна Андэрсена ў шостым філіяле ЦБС прайшоў “Казачны кактэйль”. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў конкурсах, атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою. Усе жадаючыя маглі ўзяць дадому ўпадабаную казку. А вось выхаванцам я/с №35 і наведвальнікам прышкольнага лагера СШ №14 ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прапанавалі паўдзельнічаць у турніры настольных гульняў. Перамагло сяброўства.

Весела і шумна падчас вясновых канікул было і ў бібліятэцы імя Я.Коласа. На тэатральны квэст “Маска, я вас ведаю!” завіталі вучні СШ №3 і №8, якім давялося прайсці шлях ад стварэння афішы да непасрэднай пастаноўкі паўнавартаснага спектакля. Гульнявыя імправізацыі дадалі сустрэчы масу яркіх эмоцый, садзейнічалі выхаванню, уменню працаваць у камандзе.

А супрацоўнікі бібліятэкі імя К.Сіманава запрасілі я/с 12 на майстар-клас па арыгамі “Папяровы свет”, падчас якога дзеці з задавальненнем працавалі над стварэннем ластавак, гракоў, вераб’ёў. Для кожнай птушкі знайшлося месца на галінцы. Сустрэча пазнаёміла юных гасцей з гісторыяй паходжання мастацтва арыгамі, а кніжная выстава – з тэматычнай літаратурай.

Магчымасць паказаць сваё майстэрства разважаць і вырашаць лагічныя задачы ў гульні на кемлівасць “Дзе логіка?” юным навапалачанам прапанавалі ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака. У інтэлектуальнай гульні школьнікі з СШ №11 практыкаваліся ва ўменні вырашаць галаваломкі, расшыфроўваць мультфільмы і складаць прыказкі з ілюстраваных элементаў.

 

Прочитано 252 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « 800 книг в дар Сход »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИТыдзень кнігі