ru Russian be Belarusian

PRO-культура

27 Feb,2017
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нелі

Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 24 февр. - С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

      Аматараў вершаванага слова духоўнай мудрасці 21 лютага ва ўстанове сабраў канцэрт-юбілей удзельніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Андрэя Палея. Мерапрыемства складалася з некалькіх блокаў, прысвечаных святам праваслаўнага календара.

      Прафесійная дзейнасць пісьменніка звязана з Наваполацкім раённым вытворча-бытавым участкам РКЦ “Энергазбыт”, дзе её працуе кантралёрам. Аднак творчасць заўсёды была неад’емнай часткай яго жыцця. Каля 10 год Андрэй Палей з’яўляецца удзельнікам славутага калектыву пры бібліятэцы імя А.С.Пушкіна.

     “Прага да творчасці прыйшла да мяне праз спасціжэнне праваслаўнай рэлігіі. Калі чалавек проста прыходзіць у храм, знаходжанне там яму здаецца аднастайным і сумным. Гэта адбываецца таму, што людзі не спрабуюць зразумець прыгажосць духоўнага свету. Але калі заняцца вывучэннем праваслаўнай рэлігіі, знойдзеш для сябе столькі хараства, што проста захоплівае дух”, - у размове з карэспандэнтам “НС” сказаў Андрэй Палей.

          Паслухаць пранікнённыя вершы, а таксама павіншаваць наваполацкага паэта з 55-гадовым юбілеем прыйшло шмат прыхільнікаў яго творчасці.

 

Прочитано 630 раз(а) Последнее изменение 27 Feb,2017
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИДостояние народа