ru Russian be Belarusian

PRO-культура

01 Dec,2021
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 26 нояб. - С. 16.

 

Званне

Дзве наваполацкія пісьменніцы сталі членамі прэстыжнага грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Гэта Іна Мароз – паэтка, бард, яркі прадстаўнік літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка. Іна Васільеўна – аўтар зборнікаў паэзіі “Перапляценні”, “Лістаслоўе”, лаўрэат шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў, уладальніца Гран-пры абласнога конкурсу “Песні сунічных бароў”.

Другім шчасліўчыкам стала Тамара Кавалёва – паэтка і пісьменніца. На яе творчым рахунку зборнікі “Нязведаны дзень”, “Тайна часу” і зусім свежае выданне “На вішнёвым востраве”. Тамара Іванаўна не раз уваходзіла ў лік прызёраў як гарадскіх, так і міжнародных літаратурных спаборніцтваў. Толькі ў гэтым годзе яна стала фіналістам VІІ Міжнароднага літаратурна-музычнага фестывалю “Інтэлігентны сезон-2021” (Рэспубліка Крым, РФ) і фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў “Віцебскі лістапад - 2021” у паднамінацыі “Вершы для дзяцей”. Заваявала першае месца на ІV Літаратурным фестывалі “Цэнтр Еўропы” (г. Полацк, Беларусь) у намінацыі “Паэзія”, на якім яшчэ і ўзяла прыз глядацкіх сімпатый.

Кожны аўтар лічыць за гонар увайсці ў Саюз пісьменнікаў. Стаць яго членам не так проста – акрамя вопыту ў літаратурнай дзейнасці, перамог на конкурсах, прэтэндэнт павінен мець публікацыі ў афіцыйных выданнях і асабістыя зборнікі твораў.

 

Прочитано 207 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура