Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 29 окт. - С. 16.
У бібліятэцы імя Я.Коласа адкрылася персанальная выстава навучэнкі ізастудыі “Абітурыент” Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага, вучаніцы СШ №3 імя В.В.Шчарбакова Аляксандры Патапенка “Акварэльныя гісторыі”.
Нягледзячы на юны ўзрост, за плячыма Аляксандры даволі доўгі творчы шлях. Спачатку яна наведвала студыі пры мастацкай школе. Затым прайшла поўны курс навучання ва ўстанове, артымала дыплом выдатніцы і нават была адзначана спецыяльным дыпломам ДМШ у намінацыі “Майстар нацюрморта”. Зараз працягвае ўдасканальваць свае навыкі – рыхтуецца да паступлення ва ўніверсітэт. Будучыню плануе звязаць з творчасцю.
Улюбёнай тэхнікай дзяўчыны з’яўляецца акарэль. Яна добра валодае такімі прыёмамі пісьма, як заліванне, лесіраванне, манатыпія, “па-сырому” і “ала прыма”.
Не персанальнай выставе пачынаючая мастачка дэманструе 13 сюжэтных кампазіцый і нацюрмортаў. З яе акварэльнымі гісторыямі можна пазнаёміцца да канца лістапада.
