Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 8 окт. - С. 16.
Конкурсы
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Усміхнуліся кніжкі – да нас прыйшлі дзеткі”.
У першай узроставай групе (7-9 гадоў) месцы размеркавіліся наступным чынам:
І месца – Яраслаў Дарашкевіч (СШ №4);
ІІ месца – Любоў Недзялкова (гімназія №1) і Марк Рудзько (гімназія №2);
ІІІ месца – Уладзіслаў Тарасевіч (СШ №4) і Дабраміра Шыманская (СШ №7).
У другой узроставай групе (10-12 гадоў):
І месца – Аляксандр Белазорчык (гімназія №2);
ІІ месца – Валянцін Казькоў (гімназія №2);
ІІІ месца – Эмілія Смялэк (гімназія №2).
Іх заахвоцілі дыпломамі і памятнымі прызамі.
У бібліятэцы імя Я.Коласа ўрачыста ўзнагародзілі пераможцаў анлайн-конкурсу “Сэлфі з любімай кнігай”.
Конкурс стартаваў напярэдні Дня бібліятэк. На працягу двух тыдняў удзельнікі дзяліліся сваімі літаратурнымі перавагамі, стараліся зрабіць арыгінальнае фота з кнігай. Лепшы кадр выбралі падпісчыкі групы бібліятэкі у сацыяльнай сетцы “УКантакце”. Пераможцу вызначылі па колькасці набраных лайкаў і праглядаў.
Першае месца заваявала Таццяна Малей, другое – Таццяна Касарэвіч, трэцяе – Павел Лукашэвіч. Прыз глядацкіх сімпатый падзялілі ўдзельнікі пад псеўданімамі “котка Майка” і “летуценная сабачка Ліліша”.
