Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 10 сент. - С. 16.
Конкурс
Супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа прапануюць новапалачанам падзяліцца сваімі літаратурнымі перавагамі з дапамогай анлайн-конкурсу “Сэлфі з любімай кнігай”.
Для гэтага трэба зрабіць фотаздымак з любым творам, які вы прачыталі і раіце другому (перавага – арыгінальным работам). Напісаць свае прозвішча, імя, род заняткаў і даслаць на электронную пошту This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.. Фота можна таксама прынесці ў электронным фармаце па адрасе: вул. Маладзёжная, 104 або зрабіць сэлфі прама ў бібліятэцы не пазней 19 верасня. Творчасць чытачоў будзе прадстаўлена на асабістай старонцы бібліятэкі ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.
Вынікі конкурсу падвядуць на наступным тыдні – 21 верасня. Лепшых выберуць па колькасці набраных лайкаў. Трох пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі.
