Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 ноября. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Да сярэдзіны снежня ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе персанальная выстава навучэнкі 5-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага, уладальніцы прэміі Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі ў сферы культуры і мастацтва гэтага года Таццяны Жойдзік «Будучыня нараджаецца сёння».
Выкладчыкі Ірына Башун і Аляксей Плаксін адзначаюць, што кампазіцыі юнай мастачкі адрозніваюцца яркім сюжэтам і глыбокім сэнсам. Таццяна працуе ў тэхніцы гуаш, акварэль, захапляецца жывапісам алеем. 3 19 работ, прадстаўленых на выставе, 10 - копіі з рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў. Дзяўчына актыўна ўдзельнічае ў творчых конкурсах і выставах. Мае шэраг узнагарод. Летась заваявала дыплом I ступені VII Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва «КрасаWЕЕК», дыплом II ступені V Рэспубліканскага мастацкага конкурсу дзіцячай творчасц| «Архітэктура роднага краю вачыма дзяцей».
