Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 23 ноября. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Любіце захапляльныя, дэтэктыўныя раманы з нечаканай развязкай у фінале? Тады кнігі беларускай пісьменніцы Вольгі Маслюковай - для вас. За гады дзейнасці на ніве творчасці яна выдала два зборнікі апавяданняў і 8 раманаў («Вір кахання», «Ягор», «Рай у цемры», «Не кажы каханню «Бывай», «Скрадзенае шчасце», «Возера шчасця» і іншыя). Яе творы адрозніваюць цікавыя сюжэтныя лініі, лёгкі літаратурны стыль і насычаныя дыялогі. Дарэчы, піша Вольга Іванаўна не толькі для дарослых, але і для дзяцей. А якія прыгожыя вершы, рамансы нараджаюцца з-пад яе пяра! Апавяданні Маслюковай можна знайсці амаль у кожнай оnline-бібліятэцы ці ў сацыяльнай сетцы, дзякуючы чаму з імі добра знаёмы ўдзячныя чытачы па ўсім свеце. На мінулым тыдні віцебская пісьменніца і паэтка, член Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь» і Саюза пісьменнікаў Расіі Вольга Маслюкова ўпершыню наведала культурную сталіцу Беларусі 2018 - Наваполацк. Падчас сустрэчы ў бібліятэках імя У. Маякоўскага і С. Маршака яна расказала пра свой творчы шлях і адказала на шматлікія пытанні чытачоў.
«У мяне насычаны падзеямі лес. Нарадзілася ў Архангельску. Працавала ў Казахстане, Расіі. Беларусь увогуле лічу сваёй другой радзімай. Падчас працоўнай дзейнасці займала выключна кіруючыя пасады, а калі пайшла на адпачынак, захапілася пісьменніцтвам. Ідэі для кніг прыходзяць самі сабой. Еду я куды, ці сняданак гатую, ці проста па вуліцы іду. Раз пайшоу радок як бляск - адразу стараюся запісаць думку. Нават на прыложкавай тумбе ў мяне заўсёды ляжыць блакнот. Я актыўны па натуры чалавек, мне ўсё цікава – ад палітыкі да псіхалогіі. Багаты жыццёвы вопыт дапамагае ў напісанні кніг, але героі маіх раманаў не аўтабіяграфічны. Дарэчы, у хуткім часе выйдзе мой новы твор», - у размове з карэспандэнтам «НС» падзялілася Вольга Маслюкова.
