PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 31 авг. - С. 16.
Бібліятэка імя К.Сіманава
У летнія дзянькі супрацоўнікі бібліятэкі імя К.Сіманава выйшлі на вуліцы горада з акцыей «А мне хочацца чытаць!». Выпадковыя мінакі, якія сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, пісалі назвы любімых твораў, аўтараў, кніг, якіч хацелі б прачытаць у бліжэйшы час, а таксама пакідалі пажаданні роднаму гораду і бібліятэцы.
Бібліятэка імя А.С.Пушкіна
Каля бібліятэкі імя А.С.Пушкіна калі-нікалі з’яўляецца незвычайны аб’ект… Цікаўныя, што выявяць рашучасць заглянуць унутр, пападаюць у незвычайны свет… Свет кніг. Тут собраны лепшыя творы ад самых знакамітых пісьменнікаў-фантастаў. Узяць асобнік да дому можна на абанеменце бібліятэкі. Незвычайная PR-акцыя, што прыцягвае да чытання, - творчая задума супрацоўнікаў установы, якія, дарэчы, і стварылі эфектны аб’ект – машыну часу «Тардзіс» у выглядзе паліцэйскай будкі 50-х гадоў са знакамітага серыяла «Доктар Хто?».
