Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.
Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. - 2016. – 9 дек. - С. 16.
Бібліятэка-філіял імя Я.Коласа
У міжнародны дзень талерантных адносінаў да людзей хворых на ВІЧ/СНІД бібліятэка запрасіла вучняў 11-х класаў гімназіі №1 прыняць удзел у своеасаблівым псіхалагічным лабірынце “Талерантнасць – шлях да міра”. Маладым людзям былі прапанаваны розныя складаный сітуацыі, з якіх трэба было знайсці выхад. Мерапрыемства прызвана пашырыць светапогляд вучняў, навучыць адэкватна адносіцца да людзей са статусам “ВІЧ-станаўчы”.
Шостага снежня ў бібліятэцы прайшла літаратурна-мастацкая гасцёўня “Усё пачынаецца з кропкі”, прысвечаная 150-годдзю мастака-авангардыста Васіля Кандзінскага. У мерапрыемстве ўдзельнічвалі бібліятэкары, навучэнцы дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага, Палаца дзяцей і моладзі. Супрацоўнікі ўстановы прадставілі відэапрэзентацыю па творчасці Кандзінскага, з якой можна было даведацца, што знакаміты майстар пэндзліка быў добрым літаратарм, пісаў вершы. Выпускнік ДМШ імя І.Ф.Хруцкага Мікіта Чарнуха правёў майстар-клас па абстрактнаму жывапісу, на якім малыя і дарослыя з цікавасцю стварылі сумесны твор. Падчас гасцёўні ў бібліятэцы адкрылася выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы, якая працягне сваю працу да канца снежня.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2016. – 25 ноябр. – С. 16.
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага
У рамках маладзёжнага праекта цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы “Дацягнуцца да зорак Наваполацка” ва ўстанове адбылася чарговая цікавая сустрэча. Госцем мерапрыемства стаў студэнт пятага курса інжынерна-тэхналагічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, пераможца конкурсу “Студэнт года-2015”, лаўрэат спецыяльнай прэміі аблвыканкама “Чалавек года Віцебшчыны-2015” Мікалай Розум. Малады чалавек падзяліўся з навучэнцамі ліцэя г.Наваполацка, што для яго значыць сапраўднае сяброўства і якія якасці характару дапамагаюць яму дасягаць поспехаў у вучобе і справах.