#ДзеньРоднагаСвайго

13 Apr,2026
блог собакифонари охота
#ДзеньРоднагаСвайго

Дзіцячая бібліятэка імя А.Пушкіна далучылася да рэспубліканскага праекта ”Кожная пятніца - роднае, сваё“ і 10 красавіка на пляцоўцы дзіцячай паліклінікі г.Наваполацка быў дадзены старт літаратурнаму медыяпраекту ”Беларуская чытанка“.

Кожную пятніцу наведвальнікі дзіцячай паліклінікі, чакаючы прыёму ў доктара, змогуць пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў і атрымаць асалоду ад гучання беларускіх народных песен, палюбавацца прыгажосцю роднага краю і паслухаць разам з дзецьмі творы на самай мілагучнай мове – мове любві, пяшчоты, калыханкі.

А бібліятэка, у сваю чаргу, будзе вельмі рада прапанаваць юным чытачам: цікавыя прыгоды, захапляльныя гісторыі і новыя знаёмствы разам з героямі лепшых кніг беларускіх аўтараў. Чакаем вас па адрасу: Юбілейная,1 з 10.00 да 19.00 гадзін.

Прочитано 52 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.