Знаўцы роднага

11 Mar,2026
блог собакифонари охота
Знаўцы роднага

У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект ”Кожная пятніца – роднае, сваё“. Мэта – фарміраванне культуры ўсвядомленага спажывання, папулярызацыя айчынных тавараў, беларускай кухні, мовы і традыцый.

У межах акцыі ў бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла гульня ”Знаўцы роднага“. Юныя наваполацкія эрудыты высвятлялі, чым сення ганарыцца наша краіна і які ўклад могуць унесці ў яе далейшае развіцце сенняшнія школьнікі. Варыянтаў было шмат, але адным з галоўных напрамкаў хлопчыкі і дзяўчынкі абралі вывучэнне і веданне роднай мовы.

Дзеля гэтага арганізатары сустрэчы прапанавалі гасцям стаць удзельнікамі конкурса знатакоў роднай мовы. Падчас гульні гучалі беларускія вершы, узгадваліся прыказкі і прымаўкі, разгадваліся крыжаванкі, гарталіся старонкі слоўнікаў. Сустрэча атрымалася не толькі вяселай і сяброўскай, але і пазнавальнай.

Прочитано 75 раз(а) Последнее изменение 11 Mar,2026
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.