У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 3 лютага прайшла гадзіна паэзіі народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы», прысвечаная юбілейным датам і памяці наваполацкіх паэтаў – Лідзіі Полазавай і Феакціста Фядотава, якія былі сярод «крылаўцаў». Гэтых двух паэтаў аб’ядноўвае тое, што яны былі сапраўднымі носьбітамі роднай беларускай мовы, на якой пісалі свае творы. Пра іх жыццёвы і творчы шлях расказала кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч, а таксама прачытала іх вершы.
Першая частка гадзіны была прысвечана паэзіі Лідзіі Полазавай, якую многія памятаюць яшчэ і як высокапрафесійнага бібліятэкара залы мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі. Яе верш «Родная мова» займае пачэснае месца сярод вершаў вядомых беларускіх паэтаў пра родную мову. Радкі верша сталі цытатай, якую можна ўбачыць у інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У якасці песні ён прагучаў і на мерапрыемстве ў музычным аздабленні і выкананні Ірыны Каралёвай. Таксама ў другой частцы круглага стала Ірына Каралёва праспявала і песні, напісаныя ёю на вершы Феакціста Фядотава.
Чыталі вершы паэтаў Ларыса Гілясева і Фенія Грынёва. Гучалі разнастайныя песні, напісаныя на вершы Лідзіі Полазавай і Феакціста Фядотава, аўтары музыкі і выканаўцы Ірына Вашчанка і Міхаіл Зудзілаў.
Паэзія двух цудоўных паэтаў напоўнена жыццялюбствам і фарбамі роднай Зямлі. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.