У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята – Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён.
Амаль увесь студзень ў бібліятэцы імя Я.Коласа зіхацела Калядная зорка. На вяселыя святочныя вечарыны завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі з аздараўленчых лагераў і дзіцячых садоў. Разам з гуртам калядоўшчыкаў малыя гулялі, танчылі, весяліліся, знаеміліся са святам Каляд. А яшчэ яны самастойна зрабілі калядную зорку – сімвал самага містычнага зімовага свята старажытных славян. Гэта і сімвал Віфлеемскай зоркі, што запалілася ў гонар нараджэння Хрыста.
Каляды – адно з прыгожых старажытных святаў Беларусі і хочацца спадзявацца, што з часам яго традыцыі будуць захоўвацца і ўзбагачацца.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.