Песні сунічных бароў

21 Jun,2023
блог собакифонари охота
Песні сунічных бароў

У суботу, 17 чэрвеня, прыгожы і жывапісны край Віцебшчыны – сунічнае і музычна-паэтычнае Лёзна ўжо ў 14 раз прымала ўдзельнікаў абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў, сярод якіх было і народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне-салон “Крылы” дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка”.

Свята-конкурс “Песні сунічных бароў” адбылося пад знакам Года міру і стварэння ў Беларусі. Яно распачалося па добрай складзенай традыцыі мітынгам-рэквіем на мемарыяле Вялікай Айчыннай вайны “Адаменская горка” і ўскладаннем кветак да памятных стэл. Акрамя ўдзельнікаў фестывалю ў гэтай урачыстасці прынялі ўдзел кіраўніцтва Лёзненскага раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Патрыёты Беларусі” і жыхары раёна.

Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч у пяты раз прыняло ўдзел у абласным свяце-конкурсе. Прафесійнаму журы Галіна Сяргееўна прадставіла літаратурную пляцоўку творчага калектыву, яго асноўныя дасягненні і пазнаёміла з кніжнымі выданнямі калектыву, асобнымі публікацыямі ў СМІ горада, вобласці, рэспублікі. Яна звярнула ўвагу на галерэю творчых партрэтаў, якую складаюць паэты, празаікі, барды, спевакі, музыканты і адзначыла, што калектыў працуе пад эгідай рэспубліканскіх штогадовых акцый, сярод якіх Год міру і стварэння. У выкананні “крылаўцаў” прагучаў гімн “Крылы”, аўтарам якога з’яўляецца Тамара Талкачова. На працягу дня на літаратурнай пляцоўцы разам з кіраўніком працавалі Наталля Арцёменка і Фенія Грынёва. Шмат цікаўнасці да творчых дасягненняў аб’яднання “Крылы” было выклікана не толькі ў журы, але і ў наведвальнікаў выставы. Вынікам гэтай прэзентацыі стаў дыплом лаўрэата 3-й ступені свята-конкурсу.

У конкурснай праграме сярод паэтаў і кампазітараў фестывалю прынялі ўдзел Алена Штукіна і Аляксандр Нясон. Алена Уладзіміраўна выступіла з аўтарскай духоўнай песняй “Тайны Божьего спасения”, за якую атрымала дыплом лаўрэата 2-й ступені ў намінацыі “Лепшы кампазітар”. Аляксандр Васільевіч выканаў патрыятычную песню “Он дарил ей подснежники”, напісаную ім на верш паэтэсы Ніны Дзянісавай. Быў адзначаны дыпломам удзельніка свята-конкурсу.

У скарбонцы творчых дасягненняў літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” больш за дваццаць дыпломаў розных гадоў з фестывалю “Песні сунічных бароў”. І на гэты раз быў сабраны добры “сунічны ўраджай”! Віншуем

Прочитано 383 раз(а)
Оценить
голос(ов)