19 чэрвеня ў бібліятэцы імя К.Сіманава прайшла акцыя-рэйтынг “Пяцёрка самых папулярных беларускіх кніг”. Галоўная мэта акцыі – зацікавіць удзельнікаў літаратурай беларускіх аўтараў. Увазе чытачоў былі прапанаваны пяць найбольш папулярных сучасных твораў нашых суайчыннікаў: П.Гушанец “Годы в белом халате”, З.Дудзюк “Слодыч і атрута”, А.Федарэнка “Жэтон на метро”, А.Карлссон “За пеленой дождя”, Г.Марчук “Мокрый снег”. Кожнаму твору была дадзена кароткая характарыстыка. Таксама падчас акцыі ўдзельнікі запоўнілі анкеты. З іх дапамогай бібліятэкары даведаліся, якім яшчэ беларускім пісьменнікам аддаюць перавагу чытачы. Папулярнымі аказаліся творы Алеся Асташонка, Адама Глобуса, Віктара Карамазава і ншых.
Прыемна ўразіла, што ўдзельнікі акцыі не толькі ведаюць, а яшчэ і любяць сучасных беларускіх літаратурных творцаў.