Паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага калектыву “Крылы” дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Наваполацка” Іна Васільеўна Саламаха, якая добра вядома ў літаратурных колах пад псеўданімам – Іна Мароз, стала лаўрэатам 3-й ступені Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” у намінацыі “Паэзія”.
Шчыра віншуем з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!