Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 11 апр. – С. 16. – (PRO-культура)
У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася літаратурная кнігарня дзіцячых выданняў, якія сёлета адзначаюць юбілеі. Аднак кнігу там можна набыць не за грошы, а за веды. Першымі наведвальнікамі незвычайнага магазіна сталі вучні СШ №2 імя Я.А.Трапезнікавай і БШ №10. Яны размеркаваліся на каманды і па чарзе выбіралі нумары твораў-сюрпрызаў. Даведацца назвы можна было падчас гульнявой праграмы, якую падрыхтавалі бібліятэкары. За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі літаратурныя манеты і маглі набыць упадабаную казку.
А ў бібліятэцы імя С.Маршака ажывілі дзіцячы літаратурны твор “Крэсіва” Ганса Хрысціяна Андэрсана. У гонар 220-годдзя з дня нараджэння пісьменніка тут прайшоў тэатралізаваны квэст, удзельнікамі якога сталі вучні СШ №3, №11 і гімназіі №2. Разам з вядучымі яны перанесліся ў свет, дзе па заклёну Снежнай каралевы любімыя казкі жывуць толькі ў Інтэрнэце. Каб развеяць яе злыя чары, юным новапалачанам трэба было прайсці шмат выпрабаванняў і знайсі згубленыя прадметы з казак Андэрсана. Яркім завяршэннем пазнавальна-забаўляльнага мерапрыемства стаў сум