У цэнтральнай бібліятэцы імя М.Горкага горада Віцебска 20 мая адбылася творчая сустрэча з Інай Мароз (Саламаха) – паэтэсай, бардам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылья» ЦБС горада Наваполацка. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч вяла мерапрыемства і зрабіла агляд выставы, дзе адзначыла творчыя дасягненні Іны Мароз.
За значны асабісты ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры і ў сувязі з 55-годдзем Іна Васільеўна Саламаха атрымала Ганаровую грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую ўручыла ёй Краснова-Гусачэнка Т.І., старшыня віцебскага аддзялення СПБ. Яна таксама адзначыла вялікую працу НЛМК «Крылья» і яго кіраўніка Сташкевіч Г.С.
У перапляценні думак і пачуццяў на працягу гадзіны ў зале бібліятэкі гучалі цудоўныя вершы і песні Іна Мароз, якія з вялікім захапленнем слухалі гледачы. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылья» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.