Запаліць імгненне

19 May,2025
блог собакифонари охота
Запаліць імгненне

Народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ЦБС г.Наваполацка ў 2025 годзе працягвае супрацоўніцтва з цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф.Скарыны горада Полацка. У канферэнц-зале бібліятэкі 15 мая ладзілася вечарына Іны Мароз (Саламаха), прысвечаная яе юбілею. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч вяла святочную імпрэзу юбіляршы. На працягу гадзіны гучалі прыгожыя лірычныя вершы і песні таленавітай паэтэсы і барда. Іна Мароз – актыўны ўдзельнік НЛМК «Крылы» і член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прыйшлі павіншаваць Іну Васільеўну з юбілеем і полацкія паэты Галіна Загурская, Аляксандр Радкевіч.

Праз прыгожае, шчырае, мілагучнае роднае слова Іна Мароз запальвала цудоўныя і імклівыя імгненні сустрэчы ў славутым горадзе Полацку. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства ўжо на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 124 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.