Сакавіцкая сюіта

07 Mar,2025
блог собакифонари охота
Сакавіцкая сюіта

Пад знакам Сусветнага дня пісьменніка і Міжнароднага дня жанчын 4 сакавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ладзіў канцэрт народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы», кіраўнік якога ўзгадала гісторыю ўзнікнення гэтых святаў у календары сакавіка.

Па-сапраўднаму ўрачыстую і святочную сюіту, якая была прысвечана жанчыне, вясне, каханню, склалі цудоўныя вершы і песні наваполацкіх паэтаў і музыкантаў. Лірычныя вершы чыталі Фенія Грынёва, Вадзім Саўроў, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан. Святочны настрой сваімі песнямі стваралі Ірына Вашчанка, Міхаіл Зудзілаў, Уладзімір Хвашчэўскі. Узгадалі і асобныя творы Міхаіла Блізнеца, Венядзікта Грынёва, Юрася Касцюка, Аляксандра Мартыненкі, Валерыя Старынскага, Феакціста Фядотава, якія пакінулі ў спадчыну свае прыгожыя вершы і песні.

Для прыхільнікаў творчасці ўдзельнікаў калектыву cапраўдным музычна-лірычным падарункам стала «Сакавіцкая сюіта», якая гучала на беларускай і рускай мовах. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 242 раз(а) Последнее изменение 07 Mar,2025
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.