У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака адбылася акцыя для чытачоў “Слоўнік у малюнках”. Кожнаму ўдзельніку трэба было выбраць беларускае слова, патлумачыць яго значэнне і наклеіць слова ў сэрцайка – сімвал любові і павагі да роднай мовы. Кожнаму слову падыходзіў адпаведны малюнак-раскраска, дзецям прапанавалі знайсці і размаляваць гэтую карцінку. Такі фармат мерапрыемства вельмі зацікавіў чытачоў бібліятэкі, асабліва школьнікаў, якія маюць ужо добры славарны запас сакавітых, мілагучных і родных беларускіх слоў.
Таксама напрацягу амаль двух тыдняў у інстаграме бібліятэкі адбывалася акцыя-знаёмства з сучаснымі беларускімі аўтарамі і кнігамі, прысвечаная святу роднай мовы.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.