21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы – дзень, калі гучаць мелодыі родных слоў, і кожны можа адчуць багацце сваёй культуры.
Каб адзначыць гэты дзень, дзіцячая бібліятэка імя А.Пушкіна падрыхтавала для чытачоў кніжную выставу “Родная мова, цудоўная мова!”. На якой прадстаўлены кнігі на роднай мове – ад класікі да сучасных аўтараў.
Ва ўтульным кутку бібліятэкі арганізавана фотазона з адметнай літарай Ў і рэчамі, якія нагадваюць нам аб роднай краіне. Тут кожны можа зафіксаваць моманты радасці і гонару за сваю родную мову. Таксама Дню роднай мовы прысвечана выстава-прагляд навінак літаратуры беларускіх пісьменнікаў “Час чытаць кнігі роднай зямлі”. Удзельнікі знаёмяцца з новымі кнігамі, якія вабяць чытачоў сваёй прыгожай меладычнай мовай і натхняюць іх на добрыя ўчынкі.
Дзень роднай мовы — гэта не проста свята, а напамін пра важнасць захавання нашай культуры. Прыходзьце да нас! Тут кожны знойдзе нешта блізкае свайму сэрцу.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.