Словы родныя цепляцца ў душах…

24 Feb,2025
блог собакифонари охота
Словы родныя цепляцца ў душах…

21 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася літаратурная сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам сямі кніг вершаў, мастачкай Галінай Загурскай “Словы родныя цепляцца ў душах…”. Сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Галіна Пятроўна і з’яўляецца такім носьбітам, яна піша на роднай беларускай мове.

Чытачы бібліятэкі, прыхільнікі таленту паэтэсы, навучэнцы Наваполацкага палітэхнічнага каледжа паслухалі вершы ў выканананні аўтара, а таксама Ірыны Еўдакімовіч і супрацоўнікаў бібліятэкі пра родныя краявіды, родную мову, каханне, вершы пра бацьку і матулю. Галіна Пятроўна прадставіла сваю новую кнігу “Жывуць у Полацку стагоддзі” і падаравала яе бібліятэцы.

Прочитано 231 раз(а) Последнее изменение 25 Feb,2025
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.