Да Дня абаронцаў Айчыны і Міжнароднага дня роднай мовы 18 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ладзіў канцэрт народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы». Канцэртную праграму склалі лірыка-патрыятычныя вершы і песні – як вядомых аўтараў, так і саміх «крылаўцаў». Вершы чыталі Наталля Арцёменка, Фенія Грынёва, Іна Мароз, Галіна Сташкевіч. Песні выконвалі Міхаіл Зудзілаў і Алена Штукіна.
Амаль паўтары гадзіны гучалі дзве цудоўныя мовы – беларуская і руская, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, напаўняючы сэрцы слухачоў пачуццём вялікай пашаны да іх і тых, хто з’яўляецца сапраўдным абаронцам сваёй Айчыны.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.