Падарожжа па краіне беларусаў

08 Jul,2024
блог собакифонари охота
Падарожжа па краіне беларусаў

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака адбылася краязнаўчая акцыя “Падарожжа па краіне беларусаў”. На намаляванай карце хлапчукі і дзяўчынкі шукалі месцазнаходжання славутых мясцін, заводаў і помнікаў, якімі знакамітая наша Радзіма. Амаль усім удзельнікам было вядома, дзе знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, а вось у якой вобласці працуе шклозавод “Нёман”, дзе вырабляюць машыны “Белаз”, дзе жыве беларускі Дзед Мароз, дзеці разбіраліся разам з бібліятэкарамі і бацькамі. А дашкаляты падчас акцыі “пасадзілі” кветкі-васількі на карце Беларусі.

Прочитано 446 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.