Пройдзем мы разам шлях …

27 Jun,2024
блог собакифонари охота
Пройдзем мы разам шлях …

Пад знакам 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь, яе Дня Незалежнасці і Года якасці ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 25 чэрвеня было прадстаўлена літаратурна-музычнае падарожжа-канцэрт “Пройдзем мы разам шлях ад края-знаўства да края-прызнання…” народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”, якое распачала яго кіраўнік Галіна Сташкевіч аўтарскім творам “Кожны чацвёрты… трэці…другі…”.

Першая частка канцэрта была ў мінорна-жалобных нотах Вялікай Айчыннай вайны. Праз кніжную выставу, галоўныя ваенныя падзеі яна зрабіла своесаблівае падарожжа ў гераічнае мінулае. У яе выкананні прагучала і трагічная “Балада пра маці” Юрася Касцюка. Былі зроблены літаратурна-музычныя прывалы, на якіх гучалі патрыятычныя вершы і песні. У выкананні дзіця вайны Аляксандра Ігоніна прагучалі вядомыя ваенныя песні “Враги сожгли родную хату” і “В землянке”. Ён таксама прачытаў верш “Тот самый длинный день в году” Канстанціна Сіманава. Прагучала паэтычная кампазіцыя “Народная памяць” у аўтарскім выкананні Іны Мароз. Валянціна Пакрапіўная выканала на фартэпіяна свае музычныя п’есы “Памяць” і “Прарыў”.

У выкананні навучэнцаў Наваполацкага палітэхнічнага каледжа Уладзіміры Ткачук (удзельнік гуртка “Гармонія”) і Ганны Цапкінай (удзельнік гуртка “Эстрадны вакал”), прагучалі ваенныя песні, падрыхтаваныя з іх настаўнікам Аленай Штукінай. У памяць пра тых, хто загінуў у Вялікай Айчыннай вайне, завяршаючым акордам першай часткі канцэрта стала малітоўная песня “Три свечи” (верш Георгія Іванава, музыка і выкананне Алены Штукінай).

Другая частка канцэрта была напоўнена святочнымі мажорнымі нотамі і стала шчырым прызнаннем незалежнай і квітнеючай Беларусі, якая ўжо восем дзесяцігоддзяў жыве пад мірным небам. Галіна Сташкевіч адзначыла галоўныя дасягненні краіны за гэты перыяд і прачытала сваю лірычна-патрыятычную замалёўку “Прызнанне ў любові”. Прагучалі цудоўныя вершы пра мір наваполацкай дзіцячай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірыны Багданавай. З боку гледачоў выступіла Людміла Лашкова з вядомым вершам “Это было в мае на рассвете” Георгія Рублёва. Алена Штукіна праспявала знакамітую песню “Спадчына” (верш Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка). На завяржэнне канцэрта-падарожжа прагучала паэтычная кампазіцыя “Сэрца маё – Беларусь!” у аўтарскім выкананні паэткі-“крылаўца”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Іны Мароз (Саламаха).

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 438 раз(а) Последнее изменение 28 Jun,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.