Нечат этой страницы

Жанчыны-чараўніцы

17 Sep,2026
блог собакифонари охота
Жанчыны-чараўніцы

Нямала жыве ў нашым горадзе жанчын, якія свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Жанчын, якія ўкладваюць усю сваю душу і фантазію ў нежывыя матэрыялы, ствараючы цудоўныя і вельмі прыгожыя рэчы.

У Год беларускай жанчыны сваё чараўніцтва вам прапануюць і супрацоўніцы бібліятэк ЦБС г.Наваполацка, работы якіх прадстаўлены ў розных тэхніках. Наведвальнікам будзе цікава ўбачыць аўтарскія калекцыі вышывак, вязанне, ткацтва, скрапбукінг, тэкстыльныя вырабы і іншыя. Экспанаты выставы самыя разнастайныя – гэта сувеніры, карціны, цацкі, прадметы побыту, нават іконы і блакноты.

Зазірнуць на выставу ”Жанчыны-чараўніцы“ вас запрашае дзіцячая бібліятэка імя А.Пушкіна. Экспазіцыя працягнецца да канца верасня.

Чакаем вас па адрасу: Юбілейная,1, з 10.00 да 19.00 гадзін у буднія дні, з 10.00 да 18.00 па суботам.

Прочитано 42 раз(а)
Оценить
голос(ов)