Нечат этой страницы

І вечным застанецца слова...

04 Sep,2026
блог собакифонари охота
І вечным застанецца слова...

Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. У рамках знамянальнай падзеі ў бібліятэцы імя Я.Коласа прайшла акцыя «Слава кніжцы беларускай!».

На працягу некалькіх дзён бібліятэкары размаўлялі не толькі з наведвальнікамі бібліятэкі, але і з мінакамі на вуліцы. На арганізаваных актыўных лакацыях можна было пазнаёміцца з навінкамі беларускай літаратуры, пагартаць старонкі кніг, якія захоўваюць звесткі аб гісторыі Беларусі ад вытокаў яе зараджэння да нашых дзён, праверыць свае веды ў інтэлектуальным квізе «Знаўцы роднай мовы», а таксама стаць удзельнікам цікавай гутаркі або займальнай віктарыны.

Бібліятэкі горада запрашаюць да сябе ўсіх, хто любіць мову, хто хоча яе ведаць лепш, хто шукае словы, якія гучаць па-сапраўднаму. Прыходзьце. Чытайце. Пытайце. І, галоўнае – любіце і шануйце родную мову!

Прочитано 9 раз(а) Последнее изменение 04 Sep,2026
Оценить
голос(ов)