ru Russian be Belarusian

Название: Адкрыты для сутворчасці

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 апреля. – С. 6.

 

Творчыя сустрэчы з буйнымі беларускімі літаратарамі ў культурнай сталіцы Беларуа 2018 года прадаўжаюцца. Напрыканцы сакавіка наш горад наведалі знакамітыя паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.

Аўтарскі арсенал Леаніда Васільевіча багаты і разнастайны па жанрах. У розныя гады скарбніцу беларускай літаратуры папоўніла больш за пятнаццаць яго выданняў. «Паэт з рысамі рыцара», - так называў беларускі класік Уладзімір Караткевіч літаратара са Століншчыны за яго лірычнае стаўленне да паэзіі, да ўсяго беларускага. На словы Леаніда Васільевіча напісана шмат знакамітых песень, адна з якіх «Полька беларуская» атрымала усенароднае прызнанне. Апошнім часам пісьменнік шмат працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літвы. Знойдзеныя там, не даследаваныя дагэтуль факты з біяграфіі знакамітага беларускага паэта Максіма Танка ляглі ў аснову яго новай кнігі «...Натуральна, як лініі небасхілу». Унікальны даследчы твор аўтар прэзентаваў на сустрэчы ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага. «Мне пашанцавала знайсці матэрыялы 1932-1933 гадоў. Гэта былі няпростыя часы для маладога Максіма Танка...» - гаворыць Леанід Дранько-Майсюк.

Сваёй творчасцю з прысутнымі падзяліўся і паэт-бард, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі «Верасень» Эдуард Акулін. Чароўныя вершы і музыка паэта літаральна зачаравалі аўдыторыю.

«У Наваполацку жывуць сапраўдныя аматары беларускай літаратуры. Яны дасведчаныя, шляхетныя. Перад такімі людзьмі выступаць адно задавальненне. Нам было б вельмі прыемна пасупрацоўнічаць з вашымі маладымі аўтарамі. Прынамсі, адна з задач нашых сустрэч - прапанаваць пачынаючым паэтам сутворчасць. Мы запрашаем школьнікаў, студэнтаў дасылаць нам свае вершы, нарысы для размяшчэння ў часопісе «Верасень». У кожным нумары выходзіць да дзесяці новых імёнаў», - у размове з карэспандэнтам «НС» адзначылі паэты.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 13 апреля. – С. 16.

 

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

У межах пректа «Чытай са мной па-беларуску» маладыя супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы зноў завіталі ў дзіцячую паліклініку. Сустрэча была прысвечана Вялікадню. Бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх наведвальнікаў са святочнай традыцыяй размалёўкі яек, прапанавалі ўласнаручна зрабіць велікодную паштоўку і размаляваць яе на свой густ. Такую магчымасць хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем скарысталі.

 

Бібліятэка імя К.Сіманава

Ва ўстанове з’явілася новая форма правядзення мерапрыемстваў – квэст-рум пад назвай «Закінутыя ў Book-лабірынце». Гэта ўнікальная прастора для творчых сустрэч, літаратурных вечарын і, вядома, квэстаў.

Першымі наведвальнікамі квэст-рума сталі навучэнцы наваполацкага політэхнічнага каледжа. Каб выбрацца з казачнага лабірынта, ім давялося прайсці шэраг выпрабаванняў, праявіць інтэлектуальныя здольнасці і нават пераўвасобіцца ў казачных герояў.

 

 

Название: Сустракаем Вялікдзень

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 марта. – С. 16.

 

Першага красавіка наваполацкія вернікі каталіцкай канфесіі сустракаюць

Вялікдзень. Напярэдадні светлай урачыстасці чытальную залу бібліятэкі імя С. Маршака ўпрыгожыла тэматычная выстава. Сярод святочнай атрыбутыкі прадстаўлены літаратурныя творы, рэлігійныя выданні, якія ў простай манеры распавядаюць пра сутнасць і важнасць старажытнага хрысціянскага свята Уваскрасення Ісуса Хрыста. Як расказала загадчык бібліятэкі Таццяна Хватынец, кнігі ўстанове перадала парафіянка касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста г.Наваполацка. Выстава карыстаецца попытам сярод юных чытачоў і іх бацькоў.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 марта. – С. 16.

 

Бібліятэка імя Я.Коласа

Не зважаючы на надвор’е, якое па-ранейшаму марнуе нас сцюдзёнымі вятрамі, у выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа пануе вясновы настрой. Габелен, бацік і аўтарская лялька – суквецце колераў, відаў і стыляў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўвабрала ў сябе выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага «Вясна ў культурнай сталіцы». 

Сваю работу экспазіцыя працягне да 5 красавіка.

 

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИКонтакты-