Нечат этой страницы

Адкрыты для сутворчасці

18 Apr,2018
блог собакифонари охота

Название: Адкрыты для сутворчасці

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 апреля. – С. 6.

 

Творчыя сустрэчы з буйнымі беларускімі літаратарамі ў культурнай сталіцы Беларуа 2018 года прадаўжаюцца. Напрыканцы сакавіка наш горад наведалі знакамітыя паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.

Аўтарскі арсенал Леаніда Васільевіча багаты і разнастайны па жанрах. У розныя гады скарбніцу беларускай літаратуры папоўніла больш за пятнаццаць яго выданняў. «Паэт з рысамі рыцара», - так называў беларускі класік Уладзімір Караткевіч літаратара са Століншчыны за яго лірычнае стаўленне да паэзіі, да ўсяго беларускага. На словы Леаніда Васільевіча напісана шмат знакамітых песень, адна з якіх «Полька беларуская» атрымала усенароднае прызнанне. Апошнім часам пісьменнік шмат працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літвы. Знойдзеныя там, не даследаваныя дагэтуль факты з біяграфіі знакамітага беларускага паэта Максіма Танка ляглі ў аснову яго новай кнігі «...Натуральна, як лініі небасхілу». Унікальны даследчы твор аўтар прэзентаваў на сустрэчы ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага. «Мне пашанцавала знайсці матэрыялы 1932-1933 гадоў. Гэта былі няпростыя часы для маладога Максіма Танка...» - гаворыць Леанід Дранько-Майсюк.

Сваёй творчасцю з прысутнымі падзяліўся і паэт-бард, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі «Верасень» Эдуард Акулін. Чароўныя вершы і музыка паэта літаральна зачаравалі аўдыторыю.

«У Наваполацку жывуць сапраўдныя аматары беларускай літаратуры. Яны дасведчаныя, шляхетныя. Перад такімі людзьмі выступаць адно задавальненне. Нам было б вельмі прыемна пасупрацоўнічаць з вашымі маладымі аўтарамі. Прынамсі, адна з задач нашых сустрэч - прапанаваць пачынаючым паэтам сутворчасць. Мы запрашаем школьнікаў, студэнтаў дасылаць нам свае вершы, нарысы для размяшчэння ў часопісе «Верасень». У кожным нумары выходзіць да дзесяці новых імёнаў», - у размове з карэспандэнтам «НС» адзначылі паэты.

 

Прочитано 526 раз(а)
Оценить
голос(ов)