Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2016. – 11 ноябр. – С. 16.
Бібліятэка-філіял імя К. Сіманава
Другога лістапада для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту ва ўстанове прайшла літаратурная гульня-віктарына “Героі маюць права”. Яе мэтай стала знаёмства юных новапалачан з асноўнымі правамі і абавязкамі, што абвешчаны ў Канвенцыі аб правах дзіцяці. Праз кнігі, гульні, прагляд мультфільмаў і міні-сцэнкі хлопцы і дзяўчаты даведаліся шмат цікавых слоў і паняццяў. Напрыклад, музычны конкурс дапамог ім вызначыць права на імя, адпачынак і адукацыю, гульня – на свабодныя працу і перамяшчэнне, а падчас тэатралізаванай дзеі дзеці расказалі пра свае абавязкі ў школе, дома, у грамадскіх месцах. Выдатна справіцца з усімі заданнямі ім дапамагала кніжная выстава “Я маленькі грамадзянін з вялікімі правамі”.
Бібліятэка-філіял імя С.Маршака
У дні восеньскіх канікул лялечны тэатр “Церамок” пры дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака падараваў дзеткам чарговую сустрэчу з чароўным светам кнігі. Увазе гледачоў быў прадстаўлены спектакль па матывах рускай народнай казкі “Ліса і воўк”. Навучэнцы гімназіі №2 і маленькія жыхары горада, якія прыйшлі разам з бацькамі, з задавальненнем назіралі за гульнёй акцёраў. А аднайменны мультфільм, паказаны пасля спектакля, дазоліў паразважаць над рознымі інтэрпрэтацыямі адной і той жа казкі