Название: Зімовыя замалёўкі
Автор: Пастарнак Таццяна
Издание : Витебские вести. – 2018. – 11 янв. - С. 19.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Наваполацка адкрыла новы сезон праекта «Чытай са мной па-беларуску». Яго мэта – стварыць умовы для павышэння цікавасці да роднай мовы, літаратуры і культуры праз актывізацыю дзейнасці бібліятэк.
Маладыя супрацоўнікі ЦБС завіталі ў дзіцячую паліклініку. Тэмай сустрэчы сталі «Зімовыя замалёўкі». Бібліятэкары прапанавалі маленькім пацыентам і іх бацькам гульні, конкурсы, майстар-класы, вершы беларускіх паэтаў, загадкі.
Гэты праект – першы ў эстафеце мерапрыемстваў, якія будуць арганізаваны на працягу года ва ўсіх гарадскіх бібліятэках у межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018 года».