Нечат этой страницы

Генію роднага слова...

06 Dec,2017
блог собакифонари охота

Название: Генію роднага слова…

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 5 декабря. - С. 4.

 

«Паўлінка», «Мая вера», «Яна і я», «Жняя», «Магіла льва», «Раскіданае гняздо», «Курган»... 29 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага гучалі знакамітыя і любімыя творы беларускага паэта, пісьменніка, драматурга Янкі Купалы. У гэтым годзе споўнілася 135 год з дня нараджэння выдатнага класіка, які напачатку XX стагоддзя стаяў ля каласцы новай беларускай мовы і літаратуры.

На сёлетні IX конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў, які штогод ладзіць гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», паступіла больш за 130 заявак ад вучняў 7-11-х класаў з Наваполацка, Полацка  і Полацкага раёна.

Да творчага спаборніцтва юнакі і дзяўчаты грунтоўна падрыхтаваліся. Душэўнае чытанне ў сукупнаці з тонкай перадачай эмоцый праз позіркі, жэсты, касцюмы да тэматыкі твораў уражвалі І захаплялі. Некаторыя навучэнцы нават прадстаўлялі цэлыя тэатральныя пастаноўкі. Кожны твор у выкананні падлеткаў адкрываў новага, вялікага Янку Купалу, яшчэ больш «прысушваў» сэрца да генія роднага слова.

У хуткім часе фіналісты конкурсу адправяцца ў Мінскі дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе знаходзяцца рукапісы і дакументы, асабістыя рэчы, рарытэтныя фота паэта. Дарэчы, гэта далека не адзінае месца ушанавання памяці вялікага песняра беларускай лігаратуры. Малавядомы факт: па ініцыятыве музея і фонду Янкі Купалы на будынку чыгуначнага вакзала станцыі Баравуха, што знаходзіцца недалёка ад Наваполацка, усталявана мемарыяльная дошка у гонар паэта. У 1916-1917 гадах у чыгуначных войсках царскай Расіі, а дакладней, у Варшаўскай акрузе шляхоў зносін, якія абслугоўвалі лініі Віленскай ваеннай акругі, праходзіў службу Іван Дамінікавіч Луцэвіч - на¬родны паэт Беларусі Янка Купала. Ён узначальваў падраздзяленне па валцы лесу пры нарыхтоўцы шпал для будаўніцтва чыгункі ў некалькіх кіламетрах ад Полацка, на невялічкай станцыі Баравуха. Ужо тады афіцэр Луцэвіч спрабаваў сябе ў паэзіі, на паперу клаліся радкі вершаў, якія затым увайшлі ў цыкл «На вайсковыя матывы».

 

 

Прочитано 589 раз(а) Последнее изменение 06 Dec,2017
Оценить
голос(ов)