Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 20 окт. - С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Выхаваўчая супольнасць «І край родны адкрые таямніцы» Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (кіраўнік - педагог дадатковай адукацыі Ірына Лявонава) не адзін год сябруе з цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада. Традыцыйны Тыдзень бібліятэк яшчэ раз даказаў важнасць такога сяброўства.
«У гэтым годзе ад разавых мерапрыемстваў мы перайшлі да сістэмнага супрацоўніцтва. Пасяджэнні краязнаўчай гасцёўні каледжа ў рубрыцы «Сустрэчы з цікавым суразмоўцам» на пастаяннай аснове сталі праходзіць у бібліятэцы імя К.Сіманава. З бібліятэкай імя А.С.Пушкіна быў запушчаны пілотны праект з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій у краязнаўстве. Незвычайна і цікава прайшоў гаджэт-квэст «Эцюд у багровых танах». Асаблівы інтарэс выклікалі духоўна-адукацыйны праект «Чалавек і вера» і цыкл сустрэч «60-годдзю роднага горада прысвячаецца», узгодненыя з бібліятэкай імя С.Маршака. Навучэнцы нашай выхаваўчай супольнасці ахвотна прымаюць удзел у гэтых мерапрыемствах», - падзялілася з карэспандэнтам «НС» Ірына Лявонава.