Нечат этой страницы

#Сустрэча

03 Jun,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 23 мая. – С. 16.

У цэнтральную бібліятэку імя У.Маякоўскага на мінулым тыдні завітала расійская пісьменніца і паэтка Марына Скрабіна.

Марына Аляксандраўна працуе ў плыні сентыментальнай літаратуры, ўмела будуе сюжэт, насычае яго цікавымі падрабязнасцямі, па-майстэрску пляце канву эмацыянальных уздымаў і спадаў. Пра каханне піша без залішняга бытавога натуралізму, з далікатнасцю, чуласцю.

За сваю прафесійную дзейнасць аўтар апублікавала 4 зборнікі вершаў і 8 раманаў (“Маё падзенне ўверх”, “Шчаслівая без варыянтаў” і інш.) неаднаразова была ўзнагароджана рознымі літаратурнымі прэміямі, у тым ліку нагрудным знакам “Сярэбраны крыж”, дыпломам “Залатое пяро Русі”. Яе творы натхняюць на разважанні, а няпростыя лёсы герояў кніг – на спачуванні і любоў. На сустрэчы з наваполацкімі чытачамі расійская госця расказала, як пачала пісаць і што натхняе на творчасць сёння, падзялілася планамі на будучыню і з задавальненнем адказала на пытанні прысутных.

Прочитано 76 раз(а)
Оценить
голос(ов)