Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2024. – 20 дек. – С. 16. – (PRO-культура).
Да 70-годдзя знакамітага наваполацкага мастака Уладзіміра Гавазюка супрацоўнікі ЦБС выпусцілі інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Прастора абрысаў”.
Шырока вядомы майстар пэндзеля ў сааўтарстве з Уладзімірам Шапо стварыў насценны фрыз “Гісторыя кнігі” ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.
Гэта работа ў тэхніцы зграфіта і стала прадметам даследвання спецыялістаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы. Рэдактрам і складальнікам выступіла Тамара Зянькова. У выданне ўключаны кароткія біяграфічныя звесткі, інфармацыя пра работы Уладзіміра Іванавіча, рэрадукцыі і фрагменты яго кампазіцый. Пазнаёміцца з літаратурнай навінкай можна на афіцыйным сайце ЦБС ва ўкладцы “Мастакі Наваполацка”.