Нечат этой страницы

#Кінапаказы

12 Dec,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –6 дек. – С. 16. – (PRO-культура).

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага запусцілі новы праект, які аб’яднае амаратаў літаратуры і кіно.

Кожны чацвер а 17-й гадзіне зала мастацтваў бібліятэкі будзе ператварацца ва ўтульны кінатэатр, дзе ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў свет фільмаў, заснаваных на знакамітых творах.

Гледачы не толькі атрымаюць асалоду да кінапаказу, але і змогуць актыўна паўдзельнічаць у абмеркаванні ўбачанага. Бібліятэкары запросяць падзяліцца свамі думкамі, эмоцыямі і ўражаннямі, раскажуць цікавыя факты пра працэс адаптацыі кніг ў кінастужкі.

У наступны чацвер, 12 снежня, ва ўстанове пакажуць шэдэўр Леаніда Гайдая “Іван Васільевіч мяняе прафесію”. Актуальны анонс праекта глядзіце на афіцыйных старонках ЦБС у сацыяльных сетках.

Прочитано 120 раз(а)
Оценить
голос(ов)