Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –18 окт. – С. 16. – (Дайджест).
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Пра герояў былых часоў…”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Творчае спаборніцтва праходзіла на працягу ўсяго лета. Пазнаёміўшыся з апавяданнямі і аповесцямі, дзеці не толькі даведаліся пра герояў Вялікай Айчынай вайны, але і ўсвядомілі неабходнасць берагчы мір на роднай зямлі.
Удзел у конкурсе прынялі 148 юных гараджан. Пераможцамі сталі тыя, хто прачытаў найбольшую колькасць кніг. Сярод іх Наталля Зайцава (вучаніца 6 “Б” класа СШ №4), Арцём Аглушэвіч (5 “Б” клас, СШ №8), Валерыя Гвоздзь (6 “А”, СШ №12), Мэр’ем Гёк (2 “А” клас, СШ №11), Кіра Арынцына (8 “Д” клас, гімназія №1). У якасці прызоў яны атрымалі памятныя падарункі і дыпломы.