Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –27 сент. – С. 16. – (PRO-Культура).
Да Дня народнага адзінства, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года якасці ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбыўся канцэрт народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”.
Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч узгадала гісторыю святочных дат і прадставіла ўласны твор “На пачатку вайны, альбо разбітае шчасце”, лірычныя замалёўкі. Іна Мароз прадэкламавала свае аўтарскія вершы, а Людміла Мяхедка выканала песні духоўнага зместу і кампазіцыю на твор Уладзіміра Дубоўкі ”О Беларусть, мая шыпшына…”. Наталля Арцёменка парадавала публіку апавяданнем “Два пакаленні”, Алена Штукіна – музычнымі нумарамі. Канцэрт прыйшоўся даспадобы гледачам і пакінуў шмат прыемных уражанняў.